2 траўня 2024, Чацвер, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Вірус Эбола мутуе

Навукоўцы: Вірус Эбола мутуе

Навукоўцы аналізуюць сотні ўзораў крыві хворых Эбола ў Гвінеі, фіксуючы змены ў вірусе.

Навукоўцы, якія займаюцца вывучэннем успышкі ліхаманкі Эбола ў Гвінеі, заяўляюць, што вірус мутаваў з пачатку ўспышкі. Як паведамляе BBC Украіна, даследчыкі з Інстытута Пастера ў Францыі, якія першымі зафіксавалі з’яўленне хваробы ў сакавіку мінулага года, спрабуюць вызначыць, ці стаў вірус за гэты час больш заразным, піша liga.net.

Навукоўцы аналізуюць сотні ўзораў крыві хворых Эболай у Гвінеі, фіксуючы змены ў вірусе. "Мы ведаем, што вірус значна мяняецца, - заявіў генетык Анаваж Сакунтабай. - Гэта важна для дыягностыкі новых выпадкаў і для лячэння".

Узбуджальнік Эболы – РНК-вірус, мае высокі ўзровень верагоднасці мутацый. Гэта робіць яго здольным да адаптацыі і павялічвае магчымасць стаць больш заразным. "Мы ўжо бачылі некалькі выпадкаў (захворвання), якія не мелі ніякіх сімптомаў, цалкам асімптомныя выпадкі", - адзначыў Сакунтабай.

Папярэднія падобныя даследаванні ў Сьера-Леонэ паказалі, што вірус Эбола значна мутаваў у першыя 24 гадзіны ўспышкі, заявілі раней у СААЗ.

Па афіцыйных звестках, хвароба забрала блізу 8,8 тысяч жыццяў у Гвінеі, Сьера-Леонэ і Лібэрыі. У агульным вірусам заразіліся 22 тысячы чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках