2 траўня 2024, Чацвер, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робі Уільямс: Я ў захапленні ад беларусаў! (Відэа)

1

Папулярны выканаўца чакае сустрэчы са сваімі беларускімі прыхільнікамі.

«Менск, Беларусь... якія вы?» - задаўся пытаннем адзін з самых папулярных сучасных выканаўцаў у сваім відэазвароце да беларусаў.

Робі Уільямс прызнаўся, што ведае пра нашу краіну толькі па відэа на Youtube, але ўжо вельмі хоча, нарэшце, пазнаёміцца са сваімі беларускімі прыхільнікамі, піша БелаПАН.

«Я паглядзеў відэа пра вас на YouTube, і я ў захапленні», - заявіў ён.

У Менск Робі Уільямс прыедзе з фенаменальным шоў у межах сусветнага тура Let Me Entertain You і прадставіць унікальную праграму, якая ўключае ў сябе ўсе хіты за ўсю гісторыю ягонай творчасці.

Сёння ўжо дакладна вядома, што ў сэт-ліст увойдуць такія нашумелыя хіты, як Feel, Angels, Supreme, Come Undone. Пагаворваюць, што ў рамках праграмы Робі заспявае нават пару галоўных гітоў Take That.

Менскі канцэрт Робі Уільямса адбудзецца 15 красавік 2015 года ў «Менск-Арэне».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках