2 траўня 2024, Чацвер, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі выявілі святую пячору майя

3

Археолагі знайшлі ў Белізе храм і сенот (запоўненую вадой пячору), дзе майя падчас засух прыносілі ахвяры богу дажджу.

Пра новае пасведчанне «культу засухі» ў індзейцаў паведамляецца ў часопісе Cambridge Archaeological Journal, а коратка аб даследаванні распавёў Red Orbit, піша Lenta.ru.

Да 660 года на паўвыспе Юкатан ішлі багатыя дажджы, што прывяло да бурнага росту ўраджайнасці, насельніцтва, уздыму цывілізацыі майя. Аднак пачашчэнне засух абрынула сельскую гаспадарку, і гэта пацягнула за сабой ваенны і палітычны крызіс - блізу 800 года гарады майя сталі закінутымі.

Археолагі на чале з Лізай Люцэра (Lisa Lucero) з Універсітэта Ілінойса вядуць раскопкі ў мястэчку Кара Бланка ўжо чатыры гады. Яны знайшлі там храм і сенот - натуральны калодзеж, які стварыўся пры абрушэнні скляпенняў вапняковых пячор, у якіх цякуць падземныя воды. Навукоўцы звярнулі ўвагу, што ў самых глыбокіх і ранніх пластах слядоў ахвярапрынашэнняў мала, затое потым іх становіцца болей. Хутчэй за ўсё, з узмацненнем засух майя прыносілі ўсё шчадрэйшыя ахвяры богу дажджу Чаку.

Знойдзеныя на дне калодзежа чалавечыя косці, на думку некаторых удзельнікаў даследавання, з'яўляюцца сведчаннем рытуальных ахвярапрынашэнняў пры «кульце засухі». Іншыя археолагі мяркуюць, што сенот быў месцам пахаванняў для эліты.

Археолагі адзначылі дзіўную практыку: сцены храма будавалі ў тым ліку з вапнавага туфу, узятага з пячоры, а ва ўпрыгожванні падлогі майя выкарыстоўвалі чарапкі, зубы і кіпцюры жывёл, узнятыя са дна калодзежа. Гэта першы вядомы навуцы прыклад выкарыстання аб'ектаў з рытуальных басейнаў у храмавай архітэктуры.

Фота: Luis Perez/AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках