3 траўня 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавай трагедыі цудам пазбеглі рыбакі на Вілейскім вадасховішчы

6
Масавай трагедыі цудам пазбеглі рыбакі на Вілейскім вадасховішчы

Выратавальнікам давялося аказваць дапамогу некалькім рыбакам, якія сталі закладнікамі ўласнай бестурботнасці і тонкага лёду.

- Паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі рыбакам, якія знаходзяцца на лёдзе таўшчынёй 6-7 см, паступіла 3 студзеня а 01.37, - паведамілі Інтэрфаксу ў Менскім абласным упраўленні МНС. - Аматары падлёднай рыбалкі знаходзіліся на Вілейскім вадасховішчы - на адлегласці 1000 метраў ад берага, каля вёсак Рабынь і Чыжэвічы Вілейскага раёна. Работнікамі МНС дастаўлены на бераг пяць чалавек. Пацярпелых няма.

Супрацоўнікі МНС нагадваюць, што на тонкі, неакрэплы лёд выходзіць забаронена. Рабіць гэта можна толькі тады, калі яго таўшчыня ў прэснай вадзе дасягае не менш за 10 сантыметраў.

Надзейнасць лёду можна вызначыць і візуальна: лёд блакітнага колеру трывалы, а трываласць лёду белага колеру ў 2 разы меншая. Лёд, які мае адценні шэрага, матава-белага або жоўтага колеру, з'яўляецца найбольш ненадзейным, ён абрынаецца без папераджальнага патрэсквання.

Ні ў якім разе нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці (туман, снегапад, дождж). Пры вымушаным пераходзе вадаёма бяспечней за ўсё прытрымлівацца пракладзеных сцежак або ісці па ўжо пракладзенай лыжні. Але калі іх няма, трэба перад тым, як спусціцца на лёд, вельмі ўважліва агледзецца і намеціць маршрут. Пры пераходзе вадаёма групай неабходна выконваць бяспечную адлегласць адзін ад аднаго (5-6 метраў).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках