3 траўня 2024, Пятніца, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актора Паніна прымусілі прасіць прабачэння за антыўкраінскія заявы

50

Адэскія актывісты з арганізацыі "Рада грамадскай бяспекі" сустрэлі ў родным горадзе скандальнага актора.

Яшчэ ў жніўні Аляксей Панін запісаў відэа з пагрозамі ў адрас прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, нагадвае УНІАН.

Актор, які горача падтрымліваў анэксію Крыма і пагражаў анэксаваць Адэсу, як ні ў чым ні бывала, сядзеў у рэстаране "Рыба". Актывісты прымусілі Паніна папрасіць прабачэння за антыўкраінскія заявы і перадалі праваахоўнікам, піша ТСН.

Пасля выбачэнняў актывісты сфатаграфаваліся з акторам "для трафея" і паабяцалі размясціць у сетцы відэа з выбачэннямі расейскага "дзеяча мастацтваў".

Як заявіў лідар грамадскай арганізацыі Марк Гардзіенка, зорка з Расеі зрабіла на адэсітаў вартае жалю ўражанне.

"Мне асабіста абыякавае сексуальнае або прафесійнае жыццё Паніна... Мне неабыякавыя яго публічныя словы супраць маёй Краіны і Адэсы, і Прэзідэнта... За гэта прыйдзецца адказваць. Паніна аддалі міліцыі і СБУ, і ён быў бязмерна ад гэтага шчаслівы, а наогул ён глыбока няшчасны чалавек... Шчыры дэгенерат...", - напісаў Гардзіенка ў сваім Facebook.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках