2 траўня 2024, Чацвер, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple абвінавацілі ў наўмысным запаўненні памяці гаджэтаў

10
Apple абвінавацілі ў наўмысным запаўненні памяці гаджэтаў

Жыхары Каліфорніі падалі скаргу ў суд Маямі на кампанію Apple.

Пазоўнікі абвінавачваюць вытворцаў аперацыйнай сістэмы iOS 8 у наўмысным выкарыстанні занадта вялікіх аб'ёмаў памяці прылад, паведамляе BBC News.

Пол Аршан (Paul Orshan) і Крыстафер Ендара (Christopher Endara) сцвярджаюць, што iOS 8 займае да 23,1 адсотка memory-рэсурсу на гаджэтах Apple. Пры мадэрнізацыі больш старых мадэляў iPad і iPhone пад апошнюю версію аперацыйнай сістэмы страты памяці могуць скласці да 1,3 гігабайта, паведамляе Lenta.ru.

Пазоўнікі адзначаюць, што кампанія пры продажы аперацыйнай сістэмы не паведамляе, колькі праграма запатрабуе месца пры запісе. Яны ўпэўненыя, што гэта робіцца з мэтай прымусіць карыстальнікаў падпісацца на платную сістэму захоўвання звестак iCloud.

Кампанія Apple пакуль не каментуе пазоў.

Апошняе абнаўленне аперацыйнай сістэмы iOS 8 было выпушчана ў канцы верасня 2014 года, але Apple адклікаў праграму і перавыдаў яе. Першая версія забірала занадта шмат памяці ў iPhone 6 і смартфон не мог здзяйсняць званкі.

Apple тады прынесла публічныя прабачэнні за няўдалае абнаўленне аперацыйнай сістэмы.

Кампанія Apple ў 2014 годзе заняла першае месца ў свеце паводле рынкавай капіталізацыі. Штаб-кватэра карпарацыі знаходзіцца ў Куперціна, штат Каліфорнія.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках