3 траўня 2024, Пятніца, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эквадор прызнаны найлепшай краінай для пражывання пенсіянераў

8
Эквадор прызнаны найлепшай краінай для пражывання пенсіянераў

Амерыканскі часопіс International Living апублікаваў у пятніцу штогадовы рэйтынг найлепшых краін для пражывання на пенсіі.

Лідарам ужо не ў першы раз стаў Эквадор, піша ТАСС.

Пры складанні рэйтынгу International Living улічвае такія паказчыкі, як кошт жыцця, цэны на нерухомасць, клімат і якасць медыцынскага абслугоўвання.

Як адзначае часопіс, кошт жыцця ў Эквадоры прыкладна ў два разы ніжэйшы, чым у ЗША. У гэтай паўднёва-амерыканскай краіне, якая мяжуе з Калумбіяй і Перу, можна пражыць на $1,5 тысяч у месяц, уключаючы арэнду кватэры. Паход да эквадорскага лекара абыходзіцца ў $10, а паабедаць у рэстаране можна за $2,5. Акрамя таго, людзі старэйшыя за 65 гадоў атрымліваюць зніжкі на авіяпералёты, грамадскі транспарт і культурныя мерапрыемствы.

"Кватэру з двума спальнямі на беразе акіяна ў Эквадоры можна купіць менш чым за 100 тысяч даляраў. Аднак апошнім часам цэны на нерухомасць сталі расці праз вялікую колькасць пенсіянераў, якія пераязджаюць у краіну", - прыводзіць часопіс словы амерыканца Дэна Прэшэра, які пераехаў шэсць гадоў таму з штата Небраска ў горад Катакачы. Акрамя таго, у Эквадоры надзвычай разнастайны клімат: можна жыць як на ўзбярэжжы Ціхага акіяна, так і ў Андах.

Усяго ў рэйтынг International Living трапілі 25 краін. Другое месца займае лідар мінулага года Панама, трэцяе - Мексіка. У першую дзясятку ўваходзяць таксама Малайзія, Коста-Рыка, Мальта, Гішпанія, Калумбія, Партугалія і Тайланд.

Такім чынам, у дзясятцы вывіліся па дзве краіны з Паўднёвай Амерыкі і Азіі і па тры - з Цэнтральнай Амерыкі і Еўропы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках