3 траўня 2024, Пятніца, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жлобіне зламалі сімвал горада

5

Неўзабаве пасля сустрэчы Новага года ў Жлобіне быў пашкоджаны адзін з сімвалаў гэтага раённага цэнтра Гомельскай вобласці - скульптурная кампазіцыя «Ладдзя».

Металічная скульптура ў свой час стала адной са славутасцей фестывалю «Дажынкі-2013», які праходзіў у горадзе на Дняпры. Акрамя таго, ладдзя - неад'емная частка сучаснага герба Жлобіна. З невядомых прычын ветразь судна, зробленага з каванай медзі, выявіўся зламаным, паведамляе interfax.by.

Аўтарам усталяванай у цэнтры Жлобіна кампазіцыі стаў пераможца конкурсу, скульптар са Светлагорску Віктар Смоляр, вырабілі ж ладдзю ў Менску.

Дарэчы, Жлобін - адзін з нямногіх гарадоў Беларусі, у распрацоўцы афіцыйнага гарадскога сімвала якога ў свой час узяла ўдзел вялікая колькасць людзей. Праца над гербам вялася на працягу двух гадоў. Быў аб'яўлены конкурс. Геральдычная служба атрымала дзясяткі праектаў герба. На заключным этапе конкурсу ўзнікла ідэя адлюстраваць ладдзю. У сімволіцы ж карабель, ладдзя тлумачацца як сімвал падарожжа, прынамсі, падарожжа па жыцці. Ладдзя на гербе Жлобіна накіраваная з мінулага ў будучыню.

І вось сімвал райцэнтра быў пашкоджаны. Версій дзве: вецер і дзеянні хуліганаў. Як бы там не было, мяркуючы з інфармацыі ў Байнэце, ладдзёй тэрмінова заняліся рамонтнікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках