3 траўня 2024, Пятніца, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Карабель-прывід» з 450 бежанцамі прыбыў у Італію

4
«Карабель-прывід» з 450 бежанцамі прыбыў у Італію

Дэпутат Еўрапарламента ад нямецкага ХДС патрабуе неадкладнай рэакцыі Брусэля на інцыдэнты ў Міжземным моры.

Дрэйфаваўшы без экіпажа сухагруз Exadeen з амаль 450 нелегальнымі мігрантамі на борце прыбыў на буксіры ў порт італійскага паўднёвага горада Карыльяна-Калабрыя, паведамляе ў суботу, 3 студзеня, інфармацыйнае агенцтва dpa.

Большасць пасажыраў «карабля-прывіда», які рухаўся пад сцягам Сьера-Леонэ, - уцекачы з Сірыі, паведамляе Deutsche Welle.

Яны былі кінутыя на волю лёсу прама ў адкрытым моры. Не здольны манеўраваць Exadeen, экіпаж якога заблакаваў рухавікі і схаваўся ў невядомым кірунку, выяўлены з самалёта.

Моніка Хальмайер, дэпутат Еўрапарламента ад нямецкага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС), запатрабавала неадкладнай рэакцыі Брусэля на інцыдэнты ў Міжземным моры, у выніку якіх гінуць сотні нелегальных бежанцаў, якія накіроўваюцца ў Еўропу. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю газеце Die Welt.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках