3 траўня 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчука выкралі і вывезлі ў лес дзеля выкупу

27
Менчука выкралі і вывезлі ў лес дзеля выкупу

Чацвёра менчукоў абвінавачваюцца ў выкраданні чалавека.

Пра гэта паведамілі БелТА ва ўпраўленні Следчага камітэта Менску.

У праваахоўныя органы звярнуўся мянчук, які паведаміў аб здзяйсненні ў дачыненні да яго супрацьпраўных дзеянняў. "Увечары 25 снежня на аўтастаянцы ля аднаго з гандлёвых цэнтраў чацвёра мужчын гвалтоўна пасадзілі яго ў аўтамабіль і вывезлі з горада. У лясным масіве паблізу Менскага мора зламыснікі звязалі пацярпелага скотчам і патрабавалі вярнуць грашовую пазыку аднаму з іх, затым збілі і з'ехалі, пакінуўшы звязаным. Пацярпеламу ўдалося самастойна вызваліцца і дабрацца да горада", - паведамілі ва УСК.

У выніку сумесных мерапрыемстваў супрацоўнікі Фрунзенскага РАСК і Фрунзенскага РУУС на працягу сутак высвятлялі асобы падазраваных, яны затрыманыя. Чацвярым менчукам ва ўзросце 23-25 гадоў выстаўленыя абвінавачванні ў выкраданні чалавека, якое было ўчыненае групай, з папярэдняй змовы, з ужываннем гвалту. У дачыненні да абвінавачаных абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Распачатая крымінальная справа паводле прыкмет злачынства п.6 ч.2 арт.182 (выкраданне чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках