3 траўня 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сляды Вялікага выбуху шукаюць у Антарктыдзе з дапамогай зонда

3

Наступ 2015 касмалогіі адзначылі запускам новага праекту ў пошуку слядоў рэліктавага касмічнага выпраменьвання - рэшткавай з'явы Вялікага выбуху.

Лавіць мікрахвалі, якія змогуць стаць пацвярджэннем інфляцыйнай тэорыі пашырэння Сусвету, будзе прыбор, які складаецца з шасці тэлескопаў, пабудаваны навукоўцамі з Прынстанскага ўніверсітэта, піша «Корреспондет» са спасылкай на The New York Times.

Прымацаваны да паветранага шару прыбор пад назвай Spider будзе лунаць над Паўднёвым полюсам на працягу бліжэйшых 20 дзён. З яго дапамогай навукоўцы маюць намер выявіць сляды касмічных мікрахваляў рэліктавага выпраменьвання, якое запаўняе Сусвет з самага пачатку яго існавання і з'яўляецца рэшткавай з'явай Вялікага Выбуху.

Аналагічны праект Bicep быў запушчаны інстытутам вясной мінулага года, аднак выпраменьванне, зафіксаванае прыборамі на Паўднёвым полюсе, на думку экспэртаў, выявілася толькі касмічным пылам.

Spider будзе фіксаваць мікрахвалі на двух даўжынях, што дазволіць на гэты раз аддзяліць міжгалактычны пыл ад старажытнага касмічнага выпраменьвання.

Абодва праекты былі ініцыятывай і стварэннем астранома з Каліфарнійскага інстытута Эндру Ланге, які памёр у 2010 годзе.

Spider павінен быў здзейсніць два палёты яшчэ ў 2014 годзе, аднак пасля дастаўкі абсталявання ў Антарктыку ўрад з невядомай прычыны запатрабаваў зачыніць праект. Яшчэ некалькі месяцаў пайшло на ўзгадненні, вяртанне прыбораў і тэставанне.

Антарктыда ўважаецца за свайго роду Меку для навукоўцаў, прынамсі, астраномаў, якія пускалі вышынныя паветраныя балоны. Ім на руку і пастаяннае дзённае святло, і адсутнасць сур'ёзных штосутачных ваганняў тэмпературы - такім чынам, не парушаецца пастаянная вышыня палёту зонда.

Акрамя таго, зараджаныя часціцы з космасу адпраўляюцца магнітным полем Зямлі да полюсаў, і канцэнтрацыя касмічнага выпраменьвання там максімальная.

Фота: spider.princeton.edu

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках