2 траўня 2024, Чацвер, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонцы Джорджа Клуні ў Егіпце пагражае арышт

1
Жонцы Джорджа Клуні ў Егіпце пагражае арышт

Жонку галівудскага акцёра Джорджа Клуні, юрыста Амаль Аламудзін, могуць арыштаваць улады Егіпта.

Справа ў тым, што нядаўна яна апублікавала даклад аб судовай сістэме гэтай краіны, назваўшы яе недасканалай і недастаткова незалежнай. Больш за тое, Амаль Аламудзін адзначыла, што ў Каіры мінулым летам вынеслі несправядлівы прысуд тром журналістам тэлеканала «Аль-Джазіра». У сувязі з гэтым улады Егіпта паведамілі Амаль, што яна рызыкуе апынуцца пад арыштам, піша «Комсомольская правда в Беларуси» са спасылкай на выданне Daily Mail.

SPLASH NEWS

Нагадаем, Джордж Клуні і Амаль Аламудзін пажаніліся ў Венецыі ў верасні 2014 года. Цырымонія праходзіла ў сярэднявечным палацы Пападопалі. Жаніх і нявеста запрасілі на ўрачыстасць 150 чалавек, сярод якіх было шмат зорак Галівуду і шоу-бізнесу.

Амаль Аламудзін - паспяховы юрыст. Яна была адвакатам былога прэм'ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка, а таксама прадстаўляла інтарэсы заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках