3 траўня 2024, Пятніца, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: На ўсходзе Украіны ідзе барацьба за мір ва ўсёй Еўропе

8

Украіна змагаецца за мір ва ўсёй Еўропе - за суверэнітэт усіх незалежных дзяржаў і за вяршэнства права на сваёй тэрыторыі.

Пра гэта заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў інтэрв'ю ВВС.

Яна адзначае, апошні раз яна бачылася з Уладзімірам Пуціным яшчэ ў 2010 годзе, за час ягонага знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра. Наступная сустрэча, з яе слоў, адбудзецца "не ў бліжэйшы час - толькі калі Расея будзе паводзіць сябе інакш". Пад такімі паводзінамі РФ яна ўдакладняе - "мы бачым розніцу паміж краінай, што абараняецца, і краінай-агрэсарам, якая не толькі нападае і падтрымае тэрарыстаў, але і сама паводзіць сябе як тэрарыст", піша "Украинская правда".

Паводле слоў прэзідэнта, Літва ўжо дае разнастайную вайсковую дапамогу Украіне: "Мы робім усё магчымае. Існуе шмат формаў падтрымкі: гэта і ўдзел ва ўкраіна-польска-літоўскім батальёне, дзе ўкраінскія вайскоўцы могуць трэніравацца, і дапамога нашых інструктараў, і лячэнне ўкраінскіх ваяроў у нашых шпіталях".

Зрэшты, Грыбаўскайтэ дала зразумець, што гэтым вайсковая дапамога не абмяжоўваецца. "Астатнія - гэта дзяржаўная таямніца", - дадала яна.

Каментуючы адмову прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад рэалізацыі праекта "Паўднёвы паток" Даля Грыбаўскайтэ адзначае: "Не ён спыніўся, а яго спынілі. Еўрапейскі звяз, па меншай меры - у гэтым праекце, паказаў недапушчальнасць выкарыстання нафты і газу ў якасці інструментаў палітычнага ціску".

Паводле слоў літоўскага прэзідэнта, калі б Пуціна не ўдалося спыніць - "ён рухаўся б далей углыб Еўропы, выкарыстоўваючы не толькі эканамічныя сродкі".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках