2 траўня 2024, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будучыня шакаладу - у руках брытанскіх навукоўцаў

1
Будучыня шакаладу - у руках брытанскіх навукоўцаў

У Англіі адкрыты сусветны каранцінны цэнтр для новых разнавіднасцей шакаладных дрэў.

Ягоная праца павінная гарантаваць, што ў будучыні чалавецтва не сутыкнецца з дэфіцытам шакаладу, паведамляе BBC.

Попыт на шакалад пастаянна павялічваецца. Пры гэтым апошнія гады прапанова расце значна павольней, а каля 30% ураджаю какава-бабоў штогод гіне праз шкоднікаў або хваробы.

Гэтую праблему могуць вырашыць новыя разнавіднасці какава-дрэў. Але перш чым адправіць новы прадукт фермерам, навукоўцы павінныя прааналізаваць, наколькі ён бяспечны, устойлівы да розных хвароб, і якія ягоныя смакавыя якасці. І Міжнародны каранцінны цэнтр какава ў Рэдзінгу павінны ў гэтым дапамагчы.

Ужо 30 гадоў працуе каранцінны цэнтр у мястэчку Шынфілд, у некалькіх мілях ад універсітэта.

"Адзін з прынцыповых пытанняў для паляпшэння какава - пастаўка бяспечнага, чыстага, здаровага і цікавага матэрыялу", - кажа прафесар Пол Хадлі, кіраўнік праекта аб какава Універсітэта Рэдзінга.

Новы комплекс, будаўніцтва якога абышлося ў мільён фунтаў стэрлінгаў, пачаў прымаць расліны месяц таму. Цяпер уся калекцыя з 400 разнавіднасцей шакаладных дрэў апынулася ў адной велізарнай шклярніцы.

Прафесар Хадлі распавядае, што падтрыманне трапічнага асяроддзя, неабходнага раслінам, спалучанае з велізарным спажываннем энергіі. Новы комплекс дазваляе скараціць спажыванне электрычнасці і спрашчае працу біёлагаў.

Прахалодны брытанскі клімат па-за цяпліцы значна зніжае рызыку ўзнікнення тых хвароб, ад якіх пакутуюць шакаладныя дрэвы ў натуральных ўмовах Афрыкі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.

Маленькая каманда - сусветная праблема

Пасля прыкладна двух гадоў каранціну насенне адпраўляецца з Рэдзінга фермерам, якія вырошчваюць какава-бабы. Прыкладна 75% ураджаю какава прыпадае на некалькі краін Заходняй Афрыкі. У рэгіёне вырошчванне какава забяспечвае працай 2 мільёны чалавек.

Прафесар Хадлі кажа, што прапанова не паспявае за попытам у асноўным праз рост спажывання шакаладу ў краінах, якія развіваюцца, дзе ў людзей з'явіліся грошы і на салодкае. Каб вырашыць праблему попыту, акрамя новых сартоў павінныя ўдасканальвацца і метады вядзення сельскай гаспадаркі. Большая частка ўраджаю вырабляецца маленькімі гаспадаркамі, у якіх фермер можа апрацоўваць адзін ці два гектары зямлі.

Нягледзячы на тое, што прафесар Хадлі адказвае за вялікую даследчую праграму, каштоўная калекцыя па вялікім рахунку знаходзіцца ў руках двух тэхнічных супрацоўнікаў універсітэта. "Маленькая каманда, на якой ляжыць вялікая адказнасць", - кажа прафесар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках