3 траўня 2024, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі эксперт папярэдзіў пра пагрозу краху расейскай эканомікі

10
Нямецкі эксперт папярэдзіў пра пагрозу краху расейскай эканомікі

Расейская эканоміка знаходзіцца пад пагрозай краху.

Кіраўнік нямецкага інстытута эканамічных даследаванняў ifo Ханс-Вернер Зін папярэдзіў, што расейская эканоміка знаходзіцца пад пагрозай краху. Такое меркаванне ён выказаў у артыкуле для выдання Wirtschaftsoche, апублікаваным у суботу, 3 студзеня, піша Deutsche Welle.

На ягоную думку, падобны сцэнар негатыўна адаб'ецца "не толькі на французскіх і аўстрыйскіх банках, але і на нямецкай прамысловасці".

Як лічыць Зін, цяперашніх валютных рэзерваў РФ хопіць на тое, каб абслугоўваць дзярждоўг на працягу двух гадоў. Акрамя таго, праз падзенне коштаў на нафту пра знешнегандлёвы прафіцыт ужо не можа быць і гаворкі, адзначае эксперт.

У рэшце рэшт Расеі прыйдзецца радыкальна абмежаваць імпарт, каб хаця б прадухіліць з'яўленне новых даўгоў, і гэта будзе вельмі негатыўна ўплываць на насельніцтва краіны, піша Зін. Ён сцвярджае, што пры такім развіцці падзей існуе рызыка "небяспечнай дэстабілізацыі расейскага грамадства".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках