3 траўня 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкіх журналістаў арыштоўваюць за «твіты»

2
Турэцкіх журналістаў арыштоўваюць за «твіты»

У Турцыі за выказванне асабістай пазіцыі арыштавалі журналістку і аўтара тэлепраграм Седэф Кабаш.

Пра гэта паведамляе журналіст інфармацыйнага агенцтва "Джыхан" Юнус Ердогду, піша "Украинская правда".

Прычынай затрымання стала паведамленне, якое Седэф Кабаш размясціла на ўласнай старонцы ў Твітэры. Пасля таго, як журналістка дала паказанні і яе адпусцілі, яна дала інтэрв'ю аднаму з каналаў "Саман’ёлу". У ім Кабаш распавяла, што да яе дадому прыбыла паліцыя, правяла ператрус, забрала камп’ютар і тэлефон і прывезла яе ў пастарунак. Затым пракурор задаваў ёй пытанне: "Чаму вы напісалі такі твіт?", "З якой мэтай?".

Журналістка заявіла, што па-ранейшаму выказвае ўласнае меркаванне. "Мы хочам жыць у Турцыі, дзе ўсе могуць свабодна выказваць свае думкі. Мне няма чаго баяцца. Няхай баяцца тыя, хто кажа няпраўду, хто рабуе іншых. Сумленныя грамадзяне, якія плацяць падаткі, жывуць паводле правіл - ім няма чаго баяцца", - сказала яна .

Твіт, які стаў падставай для затрымання Кабаш, датычыўся закрыцця расследавання скандальнай карупцыйнай справы, што атрымала розгалас амаль год таму.

Журналістка напісала: "Ні ў якім разе нельга забываць прозвішча гэтага чалавека, пракурора Хадзі Саліхоглу, праз пастанову якога быў спынены разгляд карупцыйнай справы".

Як вядома, 14 снежня ў Турцыі прайшлі паліцэйскія рэйды на рэдакцыі СМІ. Занепакоенасць падзеямі ў Турцыі выказала прадстаўнік АБСЕ ў пытаннях медыя Дуня Міятавіч, рэйды паліцыі і арышты медыйшчыкаў асудзілі таксама высокі прадстаўнік ЕЗ у знешніх справах Федэрыка Магерыні і камісар палітыкі Еўрапейскага суседства Ёганэс Ган.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках