3 траўня 2024, Пятніца, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ёкерыт» перапыніў рэкордную пераможную серыю «Дынама» ў КХЛ

1
«Ёкерыт» перапыніў рэкордную пераможную серыю «Дынама» ў КХЛ

Пасля дзевяці перамог запар 3 студзеня ў Хельсінкі каманда Любаміра Паковіча саступіла скандынавам з лікам 2:5 (1:3, 1:0, 0:2).

Фінскі «Ёкерыт» перапыніў пераможную серыю менскага "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, піша БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у гасцей - Аляксей Калюжны (15.48, асістэнты - Лукаш Крайчак, Пол Шчахура), Раян Веске (21.21, Мэт Элісан, Шарль Лінгле);

у гаспадароў - Юхамаці Аалтонен (5.31, у большасці, Раян Гундерсан, Ніка Капанен), Раян Гундерсан (9.08, у большасці, Ніка Капанен), Томі Хухтала (12.47, Топі Яакола, Ніка Капанен), Томі Мякі (58.10, у меншасці, у пустыя вароты, Петэры Віртанен).

Склад «Дынама»:Тэйлар; Гарошка - Крайчак, Калюжны - Шчахура - Чычу; Казнадзей - Бэйл, Лінгле - Элісан - Веске; Лісавец - Шынкевіч, Мялешка - Кітараў - Мацярухін; Сцяпанаў - Дрозд - Развадоўскі; Бадун.

Штрафны час:4 - 8 (Гарошка, 4.14, Лінгле, 8.36 - Вянянен, 13.29, Лаюнен, 25.05, Яакола, 47.37, Умарк, 57.50).

Пасля 40 гульняў «Дынама» з 71 ачком займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 19 перамог у асноўны час, 3 - у авертайме, 2 - па булітах і зведаўшы 12 параз у асноўны час, 1 - у авертайме і 3 - па булітах (розніца шайбаў 120-104).

Бамбардзіры паводле сістэмы «гол + пас»:Элісан - 39 (17 + 22), Чычу - 37 (17 + 20), Лінгле - 34 (14 + 20), Веске - 30 (12 + 18), Калюжны - 28 (4 24), Бэйл - 27 (10 + 17), Шчахура - 26 (11 + 15), Мялешка - 14 (8 + 6), Кулакоў - 12 (5 + 7), Крайчак - 11 (1 + 10), Мацярухін - 9 (7 + 2), Гаўрусеў - 9 (5 + 4), Шынкевіч - 8 (2 + 6), Нагачоў, Развадоўскі - па 5 (1 + 4), Дрозд - 3 (2 + 1), Захараў - 3 (1 + 2), Сцяпанаў - 3 (0 + 3), Гарошка - 1 (1 + 0), Кітараў, Мільчакоў, Філічкін, Шварн - па 1 (0 + 1).

Наступны матч «Дынама» правядзе 5 студзеня ў Мыцішчах супраць «Атланта».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках