3 траўня 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар Макейн узначаліць камітэт спраў узброеных сіл

9
Сенатар Макейн узначаліць камітэт спраў узброеных сіл

Джон Макейн заступіць на пасаду кіраўніка камітэта спраў узброеных сіл сената Кангрэсу ЗША.

За апошні год ён амаль нязменна быў у ліку суаўтараў самых жорсткіх законапраектаў у дачыненні да ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны. У прыватнасці, у красавіку сенатар разам са сваімі калегамі-рэспубліканцамі прапаноўваў заканадаўча аформіць «супрацьстаянне расейскай агрэсіі», настойваючы, у прыватнасці, на неабходнасці паставак ва Украіну цяжкага ўзбраення, піша gazeta.ru. «Дайце ім зброю, якая ім неабходная, дайце ім сродкі, якія ім патрэбныя, дайце ім магчымасць змагацца, і яны будуць змагацца», - казаў калегам Макейн.

У траўні Макейн стаў сааўтарам законапраекта аб падачы Украіне статусу саюзніка ЗША па-за NATO.

Як адзначаюць амерыканскія эксперты, сенатар мае намер адстойваць неабходнасць паставак узбраення ва Украіну і на пасадзе старшыні камітэта спраў узброеных сіл.

«Ён стане тым самым значным вайсковым розумам, які, працуючы ў сенаце, зможа надаць вастрыню вайсковай стратэгіі і палітычным рашэнням», - упэўнены паліткансультант Крыстафер Нэйва, які ўдзельнічаў у розных выбарчых кампаніях рэспубліканцаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках