29 красавiка 2024, панядзелак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк не змог вярнуць валюту ў абменнікі

25
Нацбанк не змог вярнуць валюту ў абменнікі

Валюты ў абменніках па-ранейшаму вельмі мала

З 26 студзеня банкі абавязаныя прадаваць усю валюту, набытую на біржы, піша «Ежедневник». Ці пануе цяпер у абменніках поўная свабода ў набыцці валюты? І ці можна зняць даляры з рублёвых картак?

У сераду 28 студзеня БелТА распаўсюдзіла інфармацыю пра пастанову Нацбанка, якую ён прыняў 26 студзеня і якая абавязвае камерцыйныя банкі ў поўным аб'ёме прадаваць валюту, набытую за кошт уласных сродкаў на біржы, а таксама ў фізічных асоб. Сам Нацбанк ніяк не каментуе гэтую інфармацыю і пастанову не публікуе.

На думку дзяржаўнага агенцтва, «цяпер паляпшаецца сітуацыя з валютай у абменніках». Самі ж банкі афіцыйна не паведамляюць, ці вярнулася ў іх касы валюта. Затое апошнімі днямі, пачынаючы з 26 студзеня, многія банкі публікуюць заявы аб змякчэнні лімітаў у валютна-абменных аперацыях з дапамогай рублёвых картак.

Валюты ў абменніках па-ранейшаму мала

Тым не менш, як высветлілі журналісты, цалкам задаволіць попыт насельніцтва на валюту банкаўскія абменныя пункты ўсё яшчэ не могуць. Мы звярнуліся ў шэраг банкаў з пытаннем, ці ёсць у іх касах валюта, так як мы хочам папоўніць сваю валютную картку.

Практычна ва ўсіх банках адказалі, што абменнікі па-ранейшаму гандлююць толькі той валютай, якую ім прадае насельніцтва. Так што папоўніць валютную картку кліент зможа, толькі калі яму пашанцуе заспець валюту ў канкрэтнай касе. Такая сітуацыя ў «Беларусбанку», «Альфа-Банку», «Прыёрбанку» і іншых.

У «БПС-Банку» адказалі, што «пакуль валюты ў касах няма». Але кліент можа папоўніць сваю валютную картку, перавёўшы на яе грошы з рублёвай. Аднак сума такога пераводу абмежаваная - для самай простай карты яна складае 100 даляраў.

Такая ж магчымасць з'явілася і ў «Белінвестбанку» - папоўніць валютную карту праз рублёвую цяпер можна ў суме, якая не перавышае 2 млн рублёў у дзень.

Зняць даляры ў банкамаце?

Мы таксама задалі пытанне банкам, ці можна сёння з рублёвай карткі зняць даляры ці расплаціцца валютай за тавар (у інтэрнэце ці за мяжой). Высветлілася, што ліміты ўведзеныя са снежня засталіся ва ўсіх банках, хоць апошнімі днямі многія гэтыя абмежаванні істотна аслабілі.

Так, шэраг банкаў дазваляе здымаць валюту з рублёвых карт і абсалютная большасць - расплачвацца такой картай у інтэрнэце ці за мяжой - аднак абмежаванаю сумаю, вядома. Аднак засталіся банкі, якія складаюць выключэнне. Напрыклад, рублёвай картай «Прыёрбанка» нельга расплачвацца ў інтэрнэце ў валюце - выкарыстоўваць іх можна толькі ў беларускім сегменце сеткі.

«Белінвестбанк» у сваю чаргу закрыў магчымасць разлічвацца ў валюце новымі картамі з рублёвым рахункам - зноў выпушчанымі або замененымі.

Большасць жа банкаў пашырылі магчымасці рублёвых картак. Новыя сумы лімітаў, устаноўленыя некаторымі банкамі паводле аперацыяў, што нас цікавяць, мы прыводзім ў табліцы.

Дзённыя ліміты ў валютна-абменных аперацыях з карткамі міжнародных плацежных сістэм з рахункам у беларускіх рублях.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках