29 красавiка 2024, панядзелак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі Звяз рыхтуе сектаральныя санкцыі супраць РФ

5
Еўрапейскі Звяз рыхтуе сектаральныя санкцыі супраць РФ

Лідэры ЕЗ абмяркуюць дадатковыя сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Такую заяву зрабіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе РІА «Новости».

«Гэта будуць менавіта любыя мерапрыемствы. Гэта азначае абмежавальныя захады, у тым ліку магчымыя сектаральныя санкцыі, - адзначыў палітык. - Падрыхтоўчая работа вядзецца ўжо даўно, і яна будзе прадоўжаная, яна не будзе спыненая. Пастановы будуць прымацца, зыходзячы з сітуацыі».

29 студзеня кіраўнікі МЗС краін-сябраў Еўразвязу прынялі на пасяджэнні Рады ЕЗ пастанову аб падаўжэнні да верасня 2015 г санкцый у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якіх уважаюць датычнымі да парушэння суверэнітэту Украіны. Пра гэта паведаміла ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі кіраўніца дыпламатыі ЕЗ Федэрыка Магерыні.

«Мы пастанавілі падоўжыць абмежавальныя меры да верасня гэтага года», - сказала яна пасля заканчэння пасяджэння Рады ЕЗ.

Магерыні таксама паведаміла, што міністры даручылі Еўракамісіі і Еўрапейскай службе замежных дзеянняў пачаць падрыхтоўчую працу ў дачыненні да любых іншых дзеянняў, якія могуць быць распачатыя з мэтай хуткай рэалізацыі Менскіх пагадненняў. Пастанова павінна быць прынятая на Радзе ЕЗ у замежных справах 9 лютага.

Гаворка ідзе пра замарожванне актываў у банках краін Еўрапейскага звязу, што належаць асобам і арганізацыям, што падпалі пад санкцыі, а таксама аб забароне на выдачу віз для паездак у дзяржавы ЕЗ. На сёння ў «чорныя» спісы ЕЗ патрапілі 132 фізічных і 28 юрыдычных асоб.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках