29 красавiка 2024, панядзелак, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты зніжаецца

5
Кошт нафты зніжаецца

Сусветны кошт нафты ў пятніцу, 30 студзеня дэманструе негатыўную дынаміку пасля росту напярэдадні.

Пра гэта сведчаць звесткі біржаў, піша РІА "Новости".

Паводле стану на 05:53 у Кіеве кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую сумесь Brent знізіўся на 0,39% - да 48,94 даляра за барэль. Кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на лёгкую нафту маркі WTI апусціўся на 0,02% - да 44,52 даляра за барэль.

Напярэдадні кошт "чорнага золата" пачаў расці ў рамках карэкцыі, пасля чаго зноў перайшоў да зніжэння.

Аналітыкі мяркуюць, што прагноз кошту нафты застаецца слабым праз высокі ўзровень здабычы нафты. Інвестары прыстасоўваюцца да больш нізкай коштавай кан'юнктуры.

"Даволі складана ўбачыць, якія-небудзь свядомыя скарачэнні паставак на таварных рынках. Зніжэнне курсу валют і выдаткаў на энэргію дазволяць многім кампаніям і вытворцам масавых тавараў шчасна перанесці гэтую слабасць", - адзначаюць аналітыкі ANZ Bank.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках