29 красавiка 2024, панядзелак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь просіць у Расеі новы крэдыт

26
Беларусь просіць у Расеі новы крэдыт

Менск разлічвае на дапамогу Масквы ў рэструктурызацыі запазычанасцей.

30 студзеня 2015 міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў, даючы інтэрв'ю для амерыканскага канала CNBC, не выключыў магчымасць надавання фінансавай дапамогі Грэцыі і Беларусі, калі адпаведныя запыты паступяць ад урадаў гэтых дзяржаў. У гэты момант афіцыйнага запыту ад грэкаў не паступала.

Аднак усяго праз некалькі дзён пасля перамогі на выбарах грэцкай апазіцыйнай партыі СІРЫЗА новае кіраўніцтва Афін паставіла пад сумнеў мэтазгоднасць удзелу Грэцыі ў антырасейскай блакадзе. Сілуанаў удакладніў, што, калі падобнае прашэнне ад Афін будзе атрыманае, расейскі ўрад яго абавязкова разгледзіць, улічваючы ўсе замежнапалітычныя фактары двухбаковых стасункаў, піша oane.ws.

Раней ЕЗ заклікаў узмацніць санкцыі супраць Расеі ў сувязі з эскалацыяй гвалту на ўсходзе Украіны, аднак прадстаўнік грэцкай СІРЫЗА падкрэсліў, што гэтую заяву ЕЗ зрабіў без згоды з боку Грэцыі, а сама кіруючая партыя выказвае незадаволенасць падобнай рыторыкай ЕЗ. Сілуанаў падкрэсліў, што заходнія санкцыі былі "шкоднымі" для Расеі, але краіна здолела адаптавацца, а сама блакада не мела празмернага негатыўнага ўплыву на Расею.

Міністр таксама адзначыў імавернасць надавання расейскай фінансавай дапамогі сяброўскай рэспубліцы Беларусь, чыя эканоміка цесна звязаная з расейскай. Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што краіне трэба рэструктурызаваць свае запазычанасці і ў гэтым плане рэспубліка спадзяецца на дапамогу Расеі. Сілуанаў пацвердзіў кантакты беларускіх калег з расейскім урадам адносна разгляду гэтага пытання.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках