29 красавiка 2024, панядзелак, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўзмоцніць групоўкі войскаў у стратэгічных кірунках

2
Расея ўзмоцніць групоўкі войскаў у стратэгічных кірунках

Мінабароны РФ узмоцніць групоўкі войскаў і сіл у стратэгічных кірунках.

Пра гэта паведаміў кіраўнік вайсковага ведамства, генерал войска Сяргей Шайгу.

Адпаведныя змяненні ўнесеныя ў план дзейнасці Мінабароны на 2015 год, зацверджаныя кіраўніком вайсковай установы 19 снежня мінулага года, паведамляе "Інтэрфакс".

Са слоў Шайгу, "удакладненыя паказчыкі абсталявання Узброеных сіл сучасным узбраеннем і вайсковай тэхнікай, скарэктаваны ход будаўніцтва вайсковых гарадкоў і аб'ектаў вайсковага прызначэння".

Міністр падкрэсліў, што "ўсе мерапрыемствы Плана сінхранізаваныя ў аб'ёмах і тэрмінах іх выканання".

У канцы мінулага года прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зацвердзіў новую рэдакцыю вайсковай дактрыны Расеі - дакумента, што дэкларуе асноўныя напрамкі ў галіне вайсковай бяспекі краіны.

У тэксце дактрыны адзначаецца, што да асноўных замежных вайсковых небяспек для Расеі належыць стварэнне і разгортванне сістэм стратэгічнай супрацьракетнай абароны, "што падрывае глабальную стабільнасць і парушае суадносіны сіл у ракетна-ядзернай сферы, сфармаваныя раней"; рэалізацыя распрацаванай ЗША канцэпцыі "глабальнага ўдару" (прадугледжвае нанясенне стратэгічнага ўдару з ужываннем неядзернай зброі); намер размясціць стратэгічную зброю ў космасе, а таксама разгортванне стратэгічных няядзерных сістэм высокадакладнай зброі.

Акрамя таго, сярод асноўных замежных небяспек, згодна з дакументам, - нарошчванне сілавога патэнцыялу NATO і "надзяленне яе глабальнымі функцыямі, што рэалізуюцца ў парушэнне нормаў міжнароднага права"; набліжэнне вайсковай інфраструктуры краін NATO да расейскіх межаў, у тым ліку шляхам далейшага пашырэння блока.

Яшчэ адна замежная вайсковая небяспека для Расеі, згодна з дакументам, - тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Расеі і яе хаўруснікаў, а таксама ўмяшанне ў іх унутраныя справы. Таксама сярод асноўных замежных вайсковых пагроз - "прымяненне вайсковай сілы на тэрыторыях дзяржаў, сумежных з РФ і яе хаўруснікамі, у парушэнне Статута ААН і іншых норм міжнароднага права".

Фота: mk.ru

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках