26 красавiка 2024, Пятніца, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб Украіны: Cілы АТА ўтрымоўваюць пазіцыі ў Вуглягорску і Дэбальцаве

6

Украінскія вайскоўцы працягваюць утрымоўваць раней занятыя пазіцыі ў горадзе Вуглягорску Данецкай вобласці.

Пра гэта паведаміў в.а. спікера Генштаба Уладзіслаў Селязнёў, паведамляе ТСН.

Паводле ягонай інфармацыі, сёння ў Вуглягорску баёў няма. «Раніцай нам інфармацыя аб баях не паступала», - удакладніў ён.

Селязнёў паведаміў, што напярэдадні ў раёне Вуглягорску дзейнічалі сістэмы залпавага агню «Град», танкі і пяхота баявікоў. Пры гэтым в.а. спікера Генштаба паведаміў, што заявы тэрарыстаў аб стварэнні катлоў з'яўляюцца не ўпершыню і не адпавядаюць рэчаіснасці.

Звесткі штаба АТА некалькі адрозніваюцца. Згодна з імі, абстаноўка ў найбольш гарачых кропках ў зоне АТА (Дэбальцава і Вуглягорск) застаецца напружанай, каля населеных пунктаў ідуць баявыя дзеянні. Пра гэта «Карэспандэнту» паведаміў спікер АТА Леанід Мацюхін. Ён удакладніў, што з вайскоўцамі цяпер спрабуюць звязацца для ўдакладнення інфармацыі. «Ніякага «катла» ў Дэбальцаве няма», - падкрэсліў прадстаўнік АТА і адзначыў, што сёння вайскоўцы змаглі туды даехаць. «Калі б быў «кацёл», як яны б гэта зрабілі?» - адзначыў ён.

Разам з тым Мацюхін не можа пацвердзіць інфармацыю камандзіра батальёна «Данбас» Сямёна Сяменчанкі, які паведаміў, што Вуглягорск знаходзіцца пад кантролем сепаратыстаў. Таксама ён не стаў каментаваць словы дарадцы кіраўніка МУС, які заявіў, што Вуглягорск і Дэбальцава пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.

Раней камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка паведаміў, што тэрарысты занялі Вуглягорск Данецкай вобласці. Атрады баевікоў праніклі ў горад пад выглядам мірных жыхароў і ўдарылі з тылу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках