27 красавiка 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску аўтобус рэзнуўся ў маршрутку і два аўтамабілі

У Менску аўтобус рэзнуўся ў маршрутку і два аўтамабілі

Аварыя здарылася на вуліцы Панчанкі.

У Менску аўтобус рэзнуўся ў маршрутку і два аўтамабілі, паведамілі БелТА ў АДАІ РУУС Фрунзенскага раёна сталіцы.

"Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на вуліцы Панчанкі. Кіроўца аўтобуса 42-га маршруту, які пад'язджаў да прыпынку, не справіўся з кіраваннем на слізкай дарозе, і транспарт занесла. Аўтобус рэзнуўся ў спыненую на прыпынку маршрутку і два прыпаркаваныя побач аўтамабілі", - распавялі ў раённым аддзяленні ДАІ.

У выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі пашкоджанні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках