26 красавiка 2024, Пятніца, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія крамы спыняюць начны гандаль усякім алкаголем

11
Гомельскія крамы спыняюць начны гандаль усякім алкаголем

З 1 лютага ў Гомелі нельга будзе купіць алкаголь уночы.

Гомельскі гарвыканкам раптам абвясціў аб тым, што прынамсі на два месяцы спыняецца начны продаж алкаголю ў аб'ектах гандлю наогул у сувязі з правядзеннем акцыі «За здаровы лад жыцця». Раней у якасці «эксперыменту» ў Гомелі ўначы можна было купіць толькі дарагое спіртное. Цяпер выключылі і яго, піша onliner.by.

«Эксперымент», меркавана з водгукаў міліцыі, атрымаўся. Нагадаем, з 5 лістапада 2013 года ў крамах горада стала немагчыма купіць танны алкаголь з 22:00 да 08:00. Дазволена было толькі «элітнае» спіртное даражэйшае за адну базавую велічыню. Тэрміны «эксперыменту» пасля неаднаразова падаўжаліся.

На гэты раз у мэтах папулярызацыі здаровага ладу жыцця скасаваны продаж усяго начнога алкаголю ў крамах. Паводле распараджэння старшыні гарвыканкама ад 30 студзеня №15р «Аб гандлі алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам падчас правядзення ў горадзе Гомелі акцыі «За здаровы лад жыцця», суб'екты гандлю не праводзяць раздробную рэалізацыю алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў гандлёвых аб'ектах г. Гомеля з 22:00 да 8:00 з 1 лютага да 31 сакавіка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках