2 траўня 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі NATO перахапілі расейскі самалёт над Балтыйскім морам

18
Знішчальнікі NATO перахапілі расейскі самалёт над Балтыйскім морам

Знішчальнікі Typhoon падняліся ў паветра на перахоп праз расейскі Іл-78.

Знішчальнікі NATO вылецелі на перахоп расейскага самалёта Іл-78 над Балтыйскім морам, паведамляюць латвійскія вайскоўцы.

"Знішчальнікі паветранай паліцыі NATO Typhoon падняліся 30 студзеня над Балтыйскім морам на перахоп самалёта Іл-78, які належыць узброеным сілам РФ", - гаворыцца ў паведамленні ў Twitter латвійскага войска, піша zn.ua.

28 студзеня брытанскія знішчальнікі Typhoon былі паднятыя па трывозе ў сувязі са з'яўленнем над Ла-Маншам двух расейскіх бамбавікоў Ту-95 і суправаджалі іх, пакуль тыя не пакінулі зону паветранага кантролю Вялікай Брытаніі. Перахопнікі настолькі блізка падышлі да расейскіх бамбавікоў, што маглі абменьвацца з іх пілотамі знакамі.

Цягам апошніх месяцаў самалёты вайскова-паветраных сіл NATO звыш дзясятка раз перахаплялі расейскія вайсковыя самалёты над Балтыкай. Паводле звестак альянсу, у 2014 годзе самалёты NATO падымаліся ў паветра на перахоп расейскіх самалётаў у тры разы часцей, чым годам раней.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг сказаў, што расейскія самалёты паводзяць сябе больш агрэсіўна, чым раней. У Брусэлі падкрэслівалі, што такія палёты нясуць пагрозу для грамадзянскіх самалётаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках