26 красавiка 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пра прэс-канферэнцыю Лукашэнкі: «Якая стабільнасць? У галечы?»

53
Беларусы пра прэс-канферэнцыю Лукашэнкі: «Якая стабільнасць? У галечы?»

Беларусы не вераць дыктатару.

«Салiдарнасць» прывяла самыя красамоўныя водгукі карыстальнікаў на talks.by, прысвечаныя прэс-канферэнцыі Лукашэнкі.

Карыстальнік пад нікам reilia напісаў:

«АГЛ стаміўся змагацца з усімі. Але сысці яму не дазваляе страх трапіць пад справядлівы разбор ягоных 20-гадовых палётаў. І ён вымушаны цяпер рабіць міну, падлашчвацца да замежнікаў (Кітая, ЕЗ), заклікаць апазіцыю да міралюбівых зносін без канфрантацыі. Фактычна - просіць яго не біць, і тады ён гарантуе галоўнае - мір. А калі я буду далей не згодны з нейкімі дзеяннямі ўлады (непразрыстасць выбараў, напрыклад) і выйду на плошчу выказаць нязгоду, мяне будуць міралюбна запрашаць на перамовы без канфрантацый ці ўсё ж успомняць, што падрыхтаваныя мабільныя ваенізаваныя брыгады і супакояць мяне ціха, без шуму і пылу (мірна так дубінамі і газам, і ў каталажку, пакуль не ўзмалюся аб літасці).

Думаю, што жорсткасць размовы з бізнэсам, з апазіцыяй будзе толькі ўзмацняцца, як будзе больш прычын для незадаволенасці».

Карыстальнік пад нікам Brown bear адзначыў:

«Склалася ўражанне, што нікога і нічога на самай справе не цікавіла. Усе загадзя ведалі адказ. Ніякай зацікаўленасці журналістаў на гэты раз не было відаць. Як быццам адпрацоўвалі павіннасць нейкую...

Якая нафіг стабільнасць? У чым? У галечы? Гэта вечнае «папяццот», гэтыя сталыя дэвальвацыі, інфляцыя. Вы кошты паглядзіце нават 5 гадоў таму і цяпер. Народ не жыве, а спрабуе выжыць. Гэтая летаніна па абменніках у надзеі захаваць капейкі, паездкі да суседзяў за ежай, таварамі, аўтамабілямі, бо ўнутры ўжо непад'ёмныя кошты. Гэта, па-вашаму, стабільнасць?

Знайшлі пудзіла, Украіну. Там вайна. Чаму ў вас няма звычкі параўноўваць з больш паспяховымі краінамі? Вы сваёй жонцы, на нейкія папрокі таксама кажаце, што вунь Вася наогул алкаш і пад плотам ляжыць, так што будзь шчаслівая, дарагая, што гэта я, а не Вася?..

Мне ўсё роўна, хто будзе ў руля, абы краіна развівалася, а не бегала па крузе, як цыркавы конь. Круг прыбралі, а ён усё бяжыць, таму што не можа інакш, ён так звык, ён так навучаны».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках