27 красавiка 2024, Субота, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Toyota пабудавала гібрыд з карбідам крэмнію

5

Новая тэхналогія павінная забяспечыць 10-адсодкавую эканомію паліва.

Кампанія Toyota прэзентавала прататып Camry Hybrid SiC, які ўяўляе сабой гібрыдны седан, у сілавой устаноўцы якога выкарыстоўваецца блок кіравання сілкаваннем (PCU) з паўправаднікамі на аснове не звычайнага крэмнію, а карбарунду (карбід крэмнію, SiC), паведамляе WorldCarFans, піша «Корреспондент».

Новая тэхналогія павінная забяспечыць 10-адсодкавую эканомію паліва. PCU кантралюе падачу энергіі ад батарэі да электраматору і рэкуперацыю энергіі тармажэння. У цяперашніх гібрыдах і электракарах на гэты модуль выпадае прыкладна пятая частка ўсіх страт электрычнасці.

Карбарундавыя блокі павінныя ў значнай ступені павысіць ККД усёй сістэмы і, як следства, павялічыць запас ходу. У ліку іхніх пераваг - у тры разы высачэйшая цеплаправоднасць, да таго ж самі яны ў пяць разоў менш.

Toyota імкнецца як мага хутчэй укараніць новую распрацоўку ў серыйную вытворчасць, таму выпрабаванні Camry Hybrid SiC пачнуцца ўжо ў наступным месяцы.

Toyota не ўпершыню дэманструе інавацыйныя тэхналогіі. Так, раней у Японіі паступіў у продаж першы серыйны вадародамабіль Toyota Mirai. Акрамя таго, у кампаніі дазволілі свабодна карыстацца яе патэнтамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках