28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-мэнэджара Маскоўскай біржы абвінавацілі ў абвале расейскага рубля і падтрымцы Майдана

16

Кіроўны дырэктар тэрміновага рынку Маскоўскай біржы Раман Сульжык наважыў пакінуць сваю пасаду пасля таго, як ягоная асабістая пазіцыя што да падзей ва Украіне закранула біржу.

Пра гэта Сульжык напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«На жаль, мая асабістая жыццёвая пазіцыя і яркая персона прывялі да зусім абсурдных і неабгрунтаваных абвінавачванняў у жоўтай прэсе і закранулі біржу. Я не хачу, каб маё асабістае жыццё і перакананні выклікалі пытанні да біржы ці неяк негатыўна адбіваліся на кампаніі, адной з лепшых і найбольш празрыстых ў Расеі, таму я сыходжу», - напісаў Сульжык.

У канцы 2014 года, як пісала расейская газета Известия, дэпутат Дзярждумы ад партыі Адзіная Расея Яўген Фёдараў звярнуўся ў Следчы камітэт РФ з просьбай праверыць магчымыя парушэнні Раманам Сульжыкам расейскага заканадаўства. Фёдараў сцвярджаў, што Сульжык падчас Майдана «падтрымліваў прыхільнікаў збройнага перавароту ва Украіне, а ў сацсетцы публікаваў лозунгі Украінскага паўстанцкага войска».

Акрамя таго, Фёдараў прасіў праверыць дачыненне Сульжыка да магчымых свядомых маніпуляцыяў на біржы «з мэтай падрыву стабільнасці расейскага рубля і айчыннай эканомікі».

У газетным артыкуле таксама гаварылася, што сям'я Сульжыка пераехала ў ЗША ў канцы перабудовы, а сам ён скончыў амерыканскі ўніверсітэт і да 2008 года працаваў у амерыканскіх кампаніях.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках