27 красавiка 2024, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У абменніках няма даляраў «на рэшту»

19
У абменніках няма даляраў «на рэшту»

У абменніках застаюцца праблемы з рэштай пры продажы насельніцтвам буйных купюр.

30 студзеня з 17.45 да 18.20 карэспандэнт БелаПАН абышоў абменныя пункты «Франсабанка», «Белгазпрамбанка», «Тэхнабанка», «Банка БелВЭБ», «БПС-Ашчадбанка» і «Белінвестбанка» на адрэзку праспекта Незалежнасці паміж вуліцай Казлова і плошчай Якуба Коласа. У кожным журналіст цікавіўся, ці можна купіць 2500 даляраў ЗША і 2500 еўра. Толькі ў адной з кас «Белгазпрабанка» паведамілі, што «валюта ў прынцыпе ёсць, але цяпер яна прададзеная, засталося 200 даляраў». У астатніх выпадках заяўленыя сумы ў наяўнасці былі.

З назіранняў карэспандэнта, чэргаў каля абменных пунктаў практычна няма, насельніцтва як купляе, так і прадае валюту. У той жа час у шэрагу месцаў ёсць праблема са здачай пры продажы грамадзянамі буйных купюр.

Аб некаторай стабілізацыі сітуацыі сведчыць той факт, што не ўсе банкі цяпер выстаўляюць максімальна магчымы курс продажу валюты (плюс 2% да біржавога).

28 студзеня стала вядома, што на біржавым рынку знятыя абмежаванні ў куплі камерцыйнымі банкамі замежнай валюты для патрэб насельніцтва. «Няма абмежаванняў у сумах пакупкі валюты на біржы для патрэб насельніцтва. Калі банк мяркуе, што ён гэтую валюту прадасць цягам дня, ён можа купіць любы аб'ём валюты», - растлумачылі БелаПАН прадстаўнікі банкаўскага сектара.

Яны адзначылі, што раней аб'ём купляемай на біржы валюты быў абмежаваны. «Банкам вылучалі валюту ў невялікіх колькасцях, але яны не накіроўвалі яе ў абменнікі, а працавалі ад абароту, прадаючы той аб'ём валюты, які куплялі», - удакладніў прадстаўнік аднаго з банкаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках