27 красавiка 2024, Субота, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканамразвіцця Расеі прадказвае абрынанне ВУП на 3%

6
Мінэканамразвіцця Расеі прадказвае абрынанне ВУП на 3%

Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі пагоршыла прагноз абрынання ВУП.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», распавёў кіраўнік ведамства Аляксей Улюкаеў.

«Мы ўнеслі прагноз на 2015 год, які зыходзіць з захавання дзеючай кан'юнктуры коштаў, гэта значыць, 50 даляраў за барэль нафты на ўвесь 2015. Пры тым, што кансэнсус-прагнозы паказваюць больш высокую ацэнку, але мы зыходзім з максімальна кансерватыўнай. Гэта азначае спад ВУП, даволі істотны, на ўзроўні 3 працэнтаў», - заявіў міністр.

Спад прамысловасці, з ягоных слоў, цяпер чакаецца на ўзроўні 1,6 адсотка. У папярэдняй версіі прагнозу міністэрства разлічвала на рост прамысловай вытворчасці ў 2015 годзе на 1,1 адсотка.

Інфляцыя ў РФ у 2015 годзе прагназуецца міністэрствам на ўзроўні 12 адсоткаў. Адток капіталу з краіны чакаецца ў аб'ёме 115 млрд даляраў.

У пачатку снежня 2014 міністэрства меркавала, што спад ВУП Расеі ў 2015 годзе складзе 0,8 адсотка (пры кошце нафты 80 даляраў за барэль). Інфляцыя прагназавалася на ўзроўні 7,5 адсотка, а адток капіталу - у 80 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках