28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлін дапускае выхад Грэцыі з еўразоны

42
Берлін дапускае выхад Грэцыі з еўразоны

Урад ФРГ змяніў пазіцыю ў магчымым выхаду Афін з еўрапейскага валютнага звязу.

Аб гэтым піша Deutsche Welle.

Паводле інфармацыі нямецкага штотыднёвіка Der Spiegel, урад Нямеччыны змяніў пазіцыю ў дачыненні да магчымага выхаду Грэцыі з еўразоны. Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel) і міністр фінансаў Вольфганг Шойбле (Wolfgang Schäuble) пры неабходнасці гатовыя дапусціць падобнае развіццё падзей і мяркуюць, што агульнаеўрапейская валюта з гэтым справіцца. Пра гэта выданне паведаміла ў суботу, 3 студзеня, спаслаўшыся на крыніцы ва ўрадавых колах.

Прычынай пераменаў адносінаў Берліна да магчымага выхаду Грэцыі з еўрапейскага валютнага звязу, паводле звестак штотыднёвіка, сталі поспехі, дасягнутыя еўразонай пасля крызісу ў 2012 годзе. Пагрозы разрастання крызісу ў іншых краінах еўразоны, у прыватнасці, у Партугаліі і Ірландыі, больш няма, уважае нямецкі ўрад. Акрамя таго, у еўразоне створаны новыя антыкрызісныя механізмы, да прыкладу, еўрапейскі стабілізацыйны фонд ESM.

Акрамя таго, Берлін уважае выхад Грэцыі з еўразоны практычна непазбежным, калі на датэрміновых парламенцкіх выбарах пераможа Кааліцыя радыкальных левых сіл (СІРЫЗА), а яе лідэр Алексіс Цыпрас узначаліць кабінет міністраў і выканае абяцанне адмовіцца ад курсу эканоміі і не вяртаць запазычанасць.

Як адзначае агенцтва dpa, установа федэральнага канцлера і міністэрства фінансаў ФРГ адмовіліся каментаваць інфармацыю Der Spiegel. Поўная версія матэрыялу будзе апублікаваная ў папяровай версіі штотыднёвіка ў панядзелак, 5 студзеня.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках