28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: «Актывізацыя тэрарыстаў патрабуе нашых рашучых дзеянняў»

6
Парашэнка: «Актывізацыя тэрарыстаў патрабуе нашых рашучых дзеянняў»

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў рабочую нараду з кіраўнікамі сілавых ведамстваў з удзелам сакратара РНБА Аляксандра Турчынава.

Паводле паведамлення прэс-службы прэзідэнта, падчас нарады была прааналізаваная сітуацыя ў зоне правядзення АТА і стан выканання Менскіх дамоўленасцей.

"Таксама былі ўзнятыя пытанні захавання рэжыму спынення агню, узроўню матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў і стану выканання пастаноў РНБА што да прапускнога рэжыму на лініі размежавання і мерапрыемстваў у супрацьдзеянні фінансаванню тэрарызму", - адзначае прэс-служба.

Прэзідэнт Украіны адзначыў неабходнасць узмацнення мер у супрацьдзеянні тэрарыстычным пагрозам. "Актывізацыя тэрарыстаў і іх спробы правакаваць Узброеныя сілы Украіны патрабуюць нашых рашучых дзеянняў", - адзначыў Парашэнка.

Прэзідэнт даручыў актывізаваць намаганні ў вызваленні ўкраінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў палоне баявікоў. "Дзякуючы выведцы і СБУ мы валодаем інфармацыяй пра месцазнаходжанне і колькасці нашых вайскоўцаў, якія цяпер знаходзяцца пад арыштам незаконных узброеных фармаванняў. Мы павінны зрабіць усё для іх хутчэйшага вызвалення", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У час нарады міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарака распавёў пра крокі ў рэфармаванні міністэрства і першыя вынікі сумеснай працы з валанцёрамі ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні войскаў.

Прэзідэнт даручыў СБУ узмацніць кантроль на прапускных пунктах у недапушчэнні кантрабанды. Таксама кіраўнік дзяржавы даручыў антытэрарыстычнаму цэнтру забяспечыць праходжанне праз прапускныя пункты толькі аформленых грузаў зарэгістраваных прадпрыемстваў.

У сваю чаргу сакратар РНБА Украіны далажыў аб сітуацыі на ўсходзе краіны і паведаміў пра тое, што "для правядзення комплексных антытэрарыстычных мерапрыемстваў скрыжаванне праз лінію судакранання ў зоне АТА будзе абмежаванае да 7 транспартных калідораў, а ўсе астатнія шляхі будуць перакрытыя".

У нарадзе бралі ўдзел міністр абароны Украіны, начальнік Генеральнага штаба ВСУ Віктар Муженка, начальнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Віктар Назаранка, міністр інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрый Стэць, саветнік прэзідэнта Украіны, прадстаўнік валанцёрскіх арганізацый Юрый Бірукоў, кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра Васіль Грыцак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках