27 красавiка 2024, Субота, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Гаварцова выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Кітаі

3
Вольга Гаварцова выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Кітаі

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова прабілася ў асноўную сетку на турнір у кітайскім Шэньчжэне (прызавы фонд - $500 тыс).

Сёння ў паядынку другога кваліфікацыйнага раунда адзіночнага разраду Гаварцова (149-ы нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла кітайскую тэнісістку Яфань Вонг (180) - 4:6, 6:3, 6:4. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 26 мін. На старце кваліфікацыі Вольга Гаварцова ва ўпартай барацьбе адолела польку Магду Лінет (133) - 6:7 (4:7), 6:2, 6:2. У стартавым матчы парнага разраду Вольга Гаварцова ў дуэце з аўстрыйскай тэнісісткай Патрыцыяй Майр-Ахтляйтнер згуляе з кітайскім тандэмам Жаоксюань Янг/Кью Ю Е, паведамляе БелТА.

На мужчынскіх спаборніцтвах у індыйскім Чэнае (прызавы фонд - $458 тыс) беларус Ягор Герасімаў, які займае цяпер 268-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіў сёння ў другім кваліфікацыйным раундзе расейскаму тэнісісту Яўгену Данскому (130-ы нумар рэйтынгу АТП) - 2:6 , 6:1, 5:7. У паядынку першага кваліфікацыйнага круга Герасімаў упэўнена перайграў індыйскага тэнісіста Акаша Вага (1055) - 6:1, 6:0.

Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка адкрые новы сезон турнірам у аўстралійскім Брысбене (прызавы фонд - $1 млн). У стартавым паядынку Азаранка сустрэнецца з чэшскай тэнісісткай Каралінай Плішкавай.

Ветэран беларускага тэніса 37-гадовы Максім Мірны пачне цяперашні сезон з новым партнёрам - 30-гадовым харватам Іванам Дыдыгам. У першым матчы на турніры ў катарскай Досе (прызавы фонд - $1,2 млн) беларуска-харвацкая пара, пасеяная пад 4-м нумарам, згуляе з гішпанскім дуэтам Давідам Марэра/Фернанда Вердаска

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках