28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА Украіны: Расея нарошчвае вайсковую прысутнасць у Данбасе

1

Расея нарошчвае вайсковую прысутнасць на тэрыторыі Данбаса.

Пра гэта падчас брыфінгу 4 студзеня заявіў намеснік кіраўніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Уладзімір Палявы, піша "Украінская праўда".

"Найбольш дэструкцыйным чыннікам сітуацыі ў зоне АТА застаецца захаванне і нарошчванне расейскай вайсковай прысутнасці на акупаванай тэрыторыі Данбаса", - адзначыў ён.

Пры гэтым працягваецца падрыхтоўка расейскай заканадаўчай базы для вядзення агрэсіўнай палітыкі.

"Так, надоечы прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які вызначае парадак праходжання замежнікамі службы паводле кантракту ва Узброеных Сілах РФ", - нагадаў Палявы.

Раней Дмытро Тымчук са спасылкай на звесткі групы "Інфармацыйны Супраціў" паведаміў, што ў раёне Шахцёрск - Зугрэс (Данецкая вобл.) адзначаецца перакідванне канвояў забеспячэння расейска-тэрарыстычных войскаў: зафіксавана да 25 адзінак тэнтаванага транспарту, які перасоўваецца ў кірунку Данецка.

Акрамя таго зафіксаванае перакідванне адзінак бронетэхнікі да сэктара Шчасце - Станіца Луганская (з 31 снежня на раніцу 4 студзеня адзначанае перакідванне агулам да 20 адзінак бронетэхнікі, у тым ліку танкаў).

Агулам цягам некалькіх дзён на гэтых кірунках зафіксаванае перакідванне блізу 15 танкаў, 10 баявых браняваных машын (ББМ), да 30 адзінак рулевай артылерыі, а таксама падраздзяленні РСЗА (да шасці установак).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках