27 красавiка 2024, Субота, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зігмар Габрыэль: Мэта санкцый - вярнуць Расею за стол перамоў

4
Зігмар Габрыэль: Мэта санкцый - вярнуць Расею за стол перамоў

Мэта уведзеных у дачыненні да Расеі санкцый - вярнуць яе за стол перамоў, каб урэгуляваць крызіс ва Украіне.

Пра гэта заявіў міністр эканомікі, віцэ-канцлер ФРГ Зігмар Габрыэль у інтэрв'ю нямецкаму штотыднёвіку "Bild am Sonntag", піша gordonua.com.

"Мы хочам дапамагчы развязаць канфлікт ва Украіне. Але не ставіць Расею на калені", - удакладніў нямецкі палітык.

Віцэ-канцлер перасцярог Захад ад далейшага ўзмацнення санкцый у дачыненні да Расеі.

"Тыя, хто хочуць яшчэ больш дэстабілізаваць Расею ў эканамічным і палітычным плане, пераследуюць зусім іншыя інтарэсы", - заявіў Габрыэль.

Паводле ягоных слоў, у Еўропе і ЗША ёсць сілы, якія хочуць "канчаткова пакласці на абедзве лапаткі іншага спаборніка-звышдзяржаву", а гэта ніяк не адпавядае нямецкім і еўрапейскім інтарэсам. Калі Расея перастане быць партнёрам у развязанні канфліктаў, гэта стане "вельмі небяспечна для ўсяго свету", адзначыў віцэ-канцлер ФРГ.

2 студзеня кіраўнікі МЗС Украіны, Нямеччыны, Францыі і РФ абмеркавалі вайну на Данбасе. Міністры замежных спраў пагадзіліся, што пасяджэнне трохстаронняй кантактнай групы павінна адбыцца як мага хутчэй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках