28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада адправіла ў Украіну самалёты з вайсковым абсталяваннем

9
Канада адправіла ў Украіну самалёты з вайсковым абсталяваннем

Украіна атрымлівае ад міжнародных партнёраў вайсковае абсталяванне і чакае прыбыцця яшчэ двух самалётаў з вайсковым прыладдзем.

Пра гэта ў часе нарады з прадстаўнікамі сілавых міністэрстваў заявіў прэзідэнт Пятро Парашэнка, перадае 5 канал.

Паводле ягоных слоў, падчас чацвёртай хвалі мабілізацыі вайскоўцы будуць мець усё патрэбнае. "Тое, што нам абяцалі нашы партнёры з Літвы - наконт ўзбраення - мы ўжо атрымалі. Атрымалі першую партыю цёплай вопраткі, абутак, прыладдзе з Канады - і цяпер чакаем яшчэ 2 самалёты. Атрымалі партыю-канвой з Польшчы, ад іншых нашых партнёраў", - адзначыў Парашэнка.

"Гэта значыць, усе тыя дамоўленасці, якія мы дасягнулі за апошні месяц - яны ўсё стасуюцца з дакладным раскладам забеспячэння. Каб у нас вайсковец, мабілізаваны, меў магчымасць быць адзетым, забяспечаным, мець бронекамізэльку і ўсё такое іншае", - адзначыў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках