6 траўня 2024, панядзелак, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі журналіст заклікае захапіць Беларусь, Украіну і Казахстан

83
Расейскі журналіст заклікае захапіць Беларусь, Украіну і Казахстан

Галоўны рэдактар рэсурсу «Спадарожнік і пагром» Ягор Прасвірнін мяркуе, што Расея павінна захапіць суседнія краіны.

Пра гэта ён напісаў у сваім артыкуле «За што мы стаім, чаго мы хочам, што будзе і чаго не будзе».

«Нашай мэтай з'яўляецца пабудова дэмакратычнай еўрапейскай прававой рускай нацыянальнай дзяржавы, як адзінай формы калектыўнага жыцця, якая спрыяе захаванню рускіх у ліку народаў Першага свету, - піша ён. - Крызіс Еўразвяза і іншых наднацыянальных арганізацый, які працягваецца, паказвае, што час нацыянальных дзяржаў яшчэ не прайшоў, а сітуацыя з санкцыямі ЗША, калі ўсе транснацыянальныя карпарацыі раптам успомнілі сваю нацыянальнасць, наглядна даказала, што нацыянальны ачаг павінен быць не толькі ў рускага народа, але і ў рускага бізнэсу.

Часткай пабудовы рускай нацыянальнай дзяржавы, акрамя іншых мер, што шматкроць абмяркоўваліся на старонках нашага выдання, з'яўляецца вяртанне Наваросіі, Маларосіі, Беларусі і Паўднёвай Сібіры (т.зв. «Паўночны Казахстан»), дзе да гэтага часу пражываюць дзясяткі мільёны рускіх людзей. Т.зв. «Украіна», «Беларусь» і «Казахстан» (штучныя дзяржаўныя ўтварэнні, створаныя бальшавікамі) з'яўляюцца чужымі нацыянальнымі дзяржавамі, якія рэалізуюць чужыя нацыянальныя праекты, і рана ці позна тыя рускія, што засталіся ў іх, будуць асіміляваныя ў чужыя нацыі».

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках