6 траўня 2024, панядзелак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракт у Адэсе: падарваны цэнтр дапамогі войску

9

У Адэсе адбыўся чарговы выбух.

На гэты раз выбуховае прыстасаванне спрацавала ля будынка №3 на Гімназічнай вуліцы (рог Большай Арнаутскай), дзе знаходзіцца Каардынацыйны цэнтр дапамогі байцам АТА. Надзвычайнае здарэнне адбылося а 22:30 4 студзеня, піша «Думская».

Пацярпелі ралеты офіса, выбітае шкло ў гэтым доме і будынку насупраць. Унутры быццам бы нікога не было. Пацярпела таксама прыпаркаваная побач машына - у яе вырваныя дзверы. Аскепкі ралет раскіданыя ў радыусе 13 метраў. Міліцыя была на месцы праз хвіліну пасля выбуху - патрульныя знаходзіліся побач па выкліку. Ахвяраў і пацярпелых няма. Відавочцы кажуць аб моцным паху парахавых газаў.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Нагадаем, за апошні месяц у Адэсе адбыўся шэраг тэрактаў, аднак іх арганізатары не ўстаноўленыя. Разам з тым цяпер у горадзе праводзіцца антытэрарыстычная адпрацоўка сумеснымі намаганнямі міліцыі, СБУ, Нацгвардыі і вайскоўцаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках