6 траўня 2024, панядзелак, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі магчымае месца суда над Езусам Хрыстом

4
Археолагі знайшлі магчымае месца суда над Езусам Хрыстом

Будынак, фрагменты якога выявілі археолагі падчас раскопак у Ерусаліме, быў палацам цара Ірада.

Падчас раскопак у Ерусаліме археолагі выявілі рэшткі будынка, у якім, як мяркуецца, праходзіў суд над Езусам Хрыстом, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на The Washington Post.

Ізраільскія навукоўцы адшукалі знаходку выпадкова - іх мэтай была праверка глебы на прадмет каштоўнасцяў, якім можа пашкодзіць пашырэнне музея Вежы Давіда.

Будынак, фрагменты якога выявілі археолагі, быў палацам цара Ірада, у якім, як мяркуецца, кватараваў Понцій Пілат, і дзе над Езусам праводзіўся судовы працэс.

Навукоўцы адзначаюць, што гэта месца - толькі адна з версій, аднак для многіх хрысціян яно можа быць адным з ключавых пры пілігрымцы на Святую Зямлю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках