5 траўня 2024, Нядзеля, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура хоча абмяняць лідэра апазіцыі на актывіста з Пуэрта-Рыка

3
Мадура хоча абмяняць лідэра апазіцыі на актывіста з Пуэрта-Рыка

Леапольда Лопес утрымліваецца ў турме Венесуэлы, Оскар Лопес Рывэра - у ЗША

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура паабяцаў выпусціць з турмы лідэра апазіцыі ў абмен на вызваленне ў ЗША змагара за незалежнасць Пуэрта-Рыка. З адпаведнай заявай ён выступіў у нядзелю, піша ІТАР-ТАСС.

"Адзіны спосаб выкарыстоўваць (прэзідэнцкія) паўнамоцтвы - гэта пасадзіць (Лопеса) на самалёт, каб ён мог адправіцца ў ЗША і застацца там, - сказаў Мадура. - І яны аддадуць мне Оскара Лопеса Рывэра - чалавека за чалавека".

У сярэдзіне лютага 2014 улады Венесуэлы выдалі ордэр на арышт лідэра венесуэльскай апазіцыйнай партыі "Народная воля" Леапольда Лопеса, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі беспарадкаў. 12 лютага ў сталіцы і буйных гарадах краіны прайшлі тады маніфестацыі моладзі. У выніку сутыкненняў пратэстуючых з супрацоўнікамі праваахоўных органаў у той дзень тры чалавекі загінулі, дзесяткі атрымалі раненні.

18 лютага Лопес здаўся супрацоўнікам Нацыянальнай гвардыі. У пачатку красавіка генеральная пракуратура краіны прад'явіла яму абвінавачванні па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу. Гаворка ішла пра заклікі да грамадзянскага непадпарадкавання, стварэнні злачыннай арганізацыі, нанясенні шкоды чужой маёмасці і падпалы.

Оскар Лопес Рывэра быў асуджаны ўладамі ЗША ў 1981 годзе за ўдзел у змове з мэтай дамагчыся незалежнасці Пуэрта-Рыка, які мае статус "дзяржавы, што свабодна далучылася да Злучаных Штатаў Амерыкі" з правамі самакіравання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках