6 траўня 2024, панядзелак, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыст Гіркін заклікаў баевікоў пакінуць Данбас

15
Тэрарыст Гіркін заклікаў баевікоў пакінуць Данбас

Верхаводам тэрарыстычных груповак і так званым «палявых камандзірам» варта пакідаць свае пасады і з'язджаць з Данбаса.

З такім заклікам выступіў былы верхавод расейскіх дыверсантаў Ігар Гіркін (Стралкоў), піша сайт сепаратыстаў «Русская весна».

Кажучы пра забойства аднаго з лідэраў луганскіх баевікоў Аляксея Беднава па мянушцы «Бэтмэн», тэрарыст адзначыў, што нават калі ён і ягоныя байцы «былі дэманамі ў плоці», падобны метад ліквідацыі не адпавядае ні законнасці, ні элементарнай чалавечай прыстойнасці.

«Калі «Бэтмен» заслугоўваў арышту і нават смерці, гэта трэба было рабіць не шляхам бандыцкай засады, нават калі арганізатары гэтай засады назавуць яе спецыяльнай аперацыяй. Забойства Беднава праведзенае ў горшых традыцыях «разборак» банд 90-х», - заявіў Гіркін.

На ягоную думку, «Бэтмена» знішчылі, каб справакаваць баевікоў на паўстанне, якое «будзе неадкладна абвешчанае антынародным мецяжом з усімі вынікаючымі наступствамі аж да вяртання кантролю над «народнымі рэспублікамі» Кіевам пад падставай ліквідацыі бандыцкага бязмежжа».

Нагадаем, самаабвешчаныя ўлады тэрарыстычнай «ЛНР» узялі на сябе адказнасць за ліквідацыю тэрарыста «Бэтмэна», якога яны абвінавацілі ў рабаванні, выкраданні людзей і катаванні. Гэтае забойства не засталося без наступстваў. Так, прадстаўнікі бандыцкай групоўкі «Русич» ужо паведамляюць аб масавым адтоку «добраахвотнікаў з РФ».

Тым часам кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук адзначыў, што на акупаванай частцы Луганшчыны расце напружанне. Так, у Равенькі, Антрацыт, Алчэўск і Красны Луч перакідваюцца групы баевікоў, падначаленыя «верхаводу ЛНР» Ігару Платніцкаму пры падтрымцы расейскага спецназа. У той жа час на Луганск вылучылася пяхотнае і артылерыйскае падраздзялення аднаго з так званых «казачых» фармаванняў, на ўзбраенні якога знаходзяцца шэсць 122-мм гаўбіц Д-30.

Неспакойна, са слоў Тымчука, і ў Данецку. У горадзе зафіксаваныя шматлікія перастрэлкі паміж прадстаўнікамі так званай «вайсковай паліцыі ДНР», бандфармаванняў «Усход» і асобнымі байцамі «казачых» фармаванняў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках