6 траўня 2024, панядзелак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герашчанка: Рупар расейскай прапаганды Салаўёў мае амерыканскае грамадзянства

24
Герашчанка: Рупар расейскай прапаганды Салаўёў мае амерыканскае грамадзянства

Расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў - грамадзянін Злучаных Штатаў Амерыкі.

Пра гэта напісаў народны дэпутат Украіны ад партыі «Народны фронт» Антон Герашчанка ў «Фэйсбуку».

«Уся патрыятычна настроеная грамадскасць сацыяльных сетак абураная тым, што расейскі прапагандыст Салаўёў, клеймаваў праклятых імперыялістаў, а сам пры гэтым адпачывае ў ЗША.

У гэтым няма нічога дзіўнага. Як правіла наркагандляры не ўжываюць свой дурман, каб не перашкаджала бізнэсу.

Так і Салаўёву трэба ездзіць у краіну, грамадзянінам якой ён з'яўляецца, для таго каб час ад часу выцвярэжвацца ад таго дурману, якім ён частуе расейцаў.

Ды так, вы не недачулі. Расейскі тэлевядучы Уладзімір Салаўёў - грамадзянін Злучаных Штатаў Амерыкі.

Яму ж трэба мець нейкае месца, дзе можна будзе схавацца, калі ў Расеі будзе антыпуцінская рэвалюцыя і такіх як Салаўёў, Кісялёў і іншых хлусаў будуць вешаць на ліхтарных слупах», - напісаў Герашчанка.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках