6 траўня 2024, панядзелак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на каляровых здымках 1912 (Фота)

45

На здымках паказаныя рэаліі XIX стагоддзя.

Большасць фотаздымкаў зрабіў фатограф Сяргей Міхайлавіч Пракудзін-Горскі ў 1912 годзе - гэта значыць, у самым пачатку XX ст, яшчэ да Першай сусветнай вайны. На здымках паказаныя рэаліі XIX стагоддзя.

Фотаздымкі публікуе блогер maxim_nm, які выявіў іх на сайце Бібліятэкі Кангрэсу ЗША.

Горад Полацк, Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, выгляд з поўдня. Цяпер у гэтага будынка дах цёмна-шэрага колеру.

Полацк. Помнік вайне 1812 года на плошчы ля Мікалаеўскага сабора.

Поле. Такія сцірты збіраліся ўручную - накідваліся віламі. Цяпер зжатыя палі выглядаюць зусім інакш - сцірты круглыя, а каласы зразаюцца камбайнам «пад корань».

Полацк, выгляд з паўночна-усходу. Большасць драўляных пабудоў да нашых дзён не захавалася. Домікі характэрны для ўсходняй Беларусі - з уваходам недзе збоку ці ззаду. На захадзе краіны папулярны праект, калі ўваходныя дзверы глядзяць прама на вуліцу, у выглядзе невялікай верандачкі.

Заходняя Дзвіна ў горадзе Дрыса (з 1962 года ён носіць назву Верхнядзвінск).

Вежа ў старадаўняй царкоўнай сцяне ў шасці вярстах ад Полацка.

Віцебск, Успенскі кафедральны сабор, прыклад Віленскага барока. Цяпер на гэтым месцы прыгожая набярэжная, сабор таксама стаіць.

Рака Дрыса, упадзенне ў Заходнюю Дзвіну.

Віцебск. Каля Заходняй Дзвіны.

Полацк. Мікалаеўскі сабор з левага берага Заходняй Дзвіны.

Віцебск, агульны выгляд усходняй часткі горада. Фатаграфія зроблена са званіцы Кафедральнага сабора.

Вадзяны млын і плаціна. Такі вадзяны млын (толькі цагляны) захаваўся, напрыклад, у менскім Лошыцкім парку.

Віцебск, агульны выгляд паўднёвай часткі горада.

Полацк, агульны выгляд паўночна-заходняй часткі горада.

Горад Дрыса. Агульны выгляд з паўночна-усходу.

Мост праз Бярэзіну ў горадзе Барысаве.

Віцебск. Паўднёва-ўсходняя частка горада.

Чорна-белы фотаздымак Менска 1912.

Чорна-белы фотаздымак Менска 1912.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках