6 траўня 2024, панядзелак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берліне сёння пройдзе сустрэча па Украіне «ў нармандскім фармаце»

2
У Берліне сёння пройдзе сустрэча па Украіне «ў нармандскім фармаце»

Сустрэча па Украіне на ўзроўні дырэктароў замежнапалітычных ведамстваў Нямеччыны, Францыі, Расеі і Украіны адбудзецца сёння ў Берліне.

Расейскі бок будзе прадстаўляць дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Віктар Сарокін, паведамляе «Радыё Свабода».

Чакаецца, што на сустрэчы ў так званым нармандскім фармаце будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя з менскімі дамоўленасцямі ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Не выключана, што гэтыя кансультацыі з'яўляюцца падрыхтоўчымі перад непасрэднымі перамовамі міністраў замежных спраў Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі. Паводле гэтых дыпламатычных крыніцаў, яна можа адбыцца ўжо 7 студзеня. Пры гэтым месца сустрэчы не ўдакладняецца.

У чэрвені ў Нармандыі падчас святкавання 70-й гадавіны высадкі саюзных войскаў у гэтай французскай правінцыі канцлерка Нямеччыны і прэзідэнт Францыі ўпершыню выступілі пасярэднікамі ў перамовах Масквы і Кіева. З тых часоў перамовы з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі атрымалі назву «нармандскага фармату».

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў аб папярэдняй дамоўленасці аб правядзенні саміту ў «нармандскім фармаце» 15 студзеня ў Астане, дзе ён і лідэры Расеі, Нямеччыне і Францыі абмяркуюць шляхі ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны.

Апошняя сустрэча лідэраў чатырох краін адбылася ў кастрычніку ў Мілане і была прысвечаная ўрэгуляванню газавай спрэчкі паміж Расеяй і Украінай.

Фота: thekievtimes.ua

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках