6 траўня 2024, панядзелак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёўскім раёне злодзей напаў з сякерай на міліцыянта

1
У Магілёўскім раёне злодзей напаў з сякерай на міліцыянта

Мужчына атрымаў кулю ў калена і быў шпіталізаваны.

Пра гэта charter97.org паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Высветлілася, што затрыманы беспрацоўны, раней неаднаразова судзімы жыхар Бялыніцкага раёна 1968 года нараджэння.

У аператыўна-дзяжурную службу Магілёўскага РАУС а 00.57 3 студзеня паступіла паведамленне, што ў краме райпо ў вёсцы Сафіеўка спрацавала сігналізацыя. На месца адразу ж выбыў нарад РАУС у складзе оперупаўнаважанага і міліцыянта-кіроўцы.

Пры аглядзе будынка крамы праваахоўнікі выявілі сляды ўзлому, а на прылеглай тэрыторыі ў кустах - мужчыну, які пры затрыманні стаў пагражаць оперупаўнаважанаму РАУС ужываннем гвалту, а затым кінуўся на яго з сякерай. Супрацоўнік міліцыі, абараняючыся і перарываючы супрацьпраўныя дзеянні, зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў з табельнай зброі ПМ. Але мужчына не пажадаў здацца. Тады оперупаўнаважаны стрэліў з пісталета правапарушальніку ў левае калена. Злодзея затрымалі, ён шпіталізаваны.

Магілёўскі міжраённы аддзел СК распачаў у дачыненні да мужчыны крымінальную справу паводле арт.364 КК Беларусі (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках