6 траўня 2024, панядзелак, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік МУС стаў новым прэм'ер-міністрам Туніса

1
Экс-кіраўнік МУС стаў новым прэм'ер-міністрам Туніса

Новым прэм'ер-міністрам Туніса прызначаны былы міністр унутраных спраў краіны Хабіба Эсід.

Пра гэта заявіў спікер туніскага парламента Махамед Насер, паведамляе BBC.

Былы прэм'ер-міністр краіны Бэджы Каіды Эс-Себсі паводле вынікаў другога тура прэзідэнцкіх выбараў заняў пасаду кіраўніка дзяржавы і ўступіў у пасаду ў апошні дзень 2014 года.

Эсід раней працаваў ва ўрадзе былога прэзідэнта Туніса Зін эль-Абідзіна Бэн Алі, а пасля «язмінавай рэвалюцыі» 2011 займаў пасаду кіраўніка міністэрства ўнутраных спраў.

Бліжэйшым часам Эсід павінен сфармаваць новы кабінет міністраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках