6 траўня 2024, панядзелак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Так дрэнна не было нават у валютны крызіс 2011-га»

70
«Так дрэнна не было нават у валютны крызіс 2011-га»

У выніку дэвальвацыі, пра якую беларускія ўлады маўчаць, малы бізнэс апынуўся на мяжы банкруцтва.

На думку лідара грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі, да канца зімы прадпрымальнікі могуць збанкрутаваць, калі дзяржава не кампенсуе беларусам страты ад эканамічнага крызісу, піша «Салiдарнасць».

- Прадпрымальнікі апынуліся ў катастрафічным становішчы, - адзначае Анатоль Шумчанка. - Па-першае, праз тое, што ў сувязі з 30-адсоткавай дэвальвацыяй абрынулася пакупніцкая здольнасць насельніцтва. Па-другое, таваразварот абрынуўся на 40-60% у параўнанні з мінулым годам.

Нам не хапае абаротных сродкаў. У прадпрымальнікаў недастаткова беларускай гатоўкі для таго, каб яе канвертаваць у валюту, набываць тавар і весці бізнэс.

Мы аплацілі арэнду і падаткі, і што далей? Гандлю, фактычна, няма. Прадпрымальнікі нават кошты не падвышалі, бо і па гэтых цэнах не хочуць купляць. У 2011-м таксама быў валютны крызіс, але тады хоць нешта куплялася.

- Мяркуючы з пустых паліц крам бытавой тэхнікі, беларусы аддалі перавагу выратаваць беларускія рублі набыццём халадзільнікаў, тэлевізараў і ноўтбукаў.

- Сапраўды, грошы сышлі ў буйныя сеткі, якія гандлююць бытавой тэхнікай. Але трэба разумець, што не гэта першапрычына. Чалавек усё роўна павінен абувацца і апранацца. А ён пачынае на гэтым усім эканоміць. Вось у чым жах.

Прадпрымальнікі кажуць, што гэта катастрофа. Калі ў студзені і лютым захаваюцца такія ж абароты, бізнэсу прыйдзе канец. ІП стануць банкрутамі.

Малы бізнэс сёння трымаецца з апошніх сіл.

- Як вы мяркуеце, што павінны зрабіць улады ў існуючай сітуацыі?

- У першую чаргу, сёння трэба кампенсаваць насельніцтву тыя страты, якія яно панесла ў сувязі з валютным крызісам. Даходы беларусаў трэба павышаць мінімум на 30%, а найлепш на 50%.

Калі дзяржава не прыме меры для падвышэння ўзроўню жыцця беларусаў шляхам павелічэння іх заробкаў, мы страцім малы бізнэс. Цяпер прадпрымальнікі прадаюць тавары, каб купіць за гэтыя грошы ежу. Аб якім бізнэсе можа ісці гаворка?

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках