6 траўня 2024, панядзелак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд: Пуцін ужо дорага заплаціў за свае дзеянні ва Украіне

24
Франсуа Аланд: Пуцін ужо дорага заплаціў за свае дзеянні ва Украіне

Прэзідэнт Францыі напярэдадні сустрэчы ў Астане з Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам не выключыў скасавання антырасейскіх санкцый.

У інтэрв'ю радыёстанцыі France Inter Франсуа Аланд заявіў, што ўведзеныя пасля акупацыі Крыму абмежавальныя меры трэба скасоўваць, калі ў сітуацыі намеціўся прагрэс. Ён адзначыў, што Уладзімір Пуцін «ужо заплаціў даволі дорага» за свае дзеянні на ўсходзе Украіны. Аланд выказаўся за дыялог з Расеяй і аптымістычна ацаніў перспектывы сустрэчы ў Астане 15 студзеня, адзначыўшы, што спадзяецца на «прагрэс», паведамляе Le Figaro.

Як адзначае Le Parisien, прэзідэнт Францыі ўпэўнены ў тым, што Крэмль не зацікаўлены ў анэксіі Усходняй Украіны. «Спадар Пуцін не збіраецца анэксаваць Усходнюю Украіну. Я ўпэўнены. Ён так мне сказаў. Але ён хоча застацца ўплывовым. Яго не задавальняюць перспектывы сяброўства Украіны ў NАТO. І Пуцін не хоча бачыць падраздзяленні NАТO каля самых сваіх межаў», - заявіў прэзідэнт Францыі.

Ён нагадаў, што ваенны канфлікт у Данбасе развіваецца ў «двух ці трох гадзінах язды ад Парыжа» і Еўропа не можа застацца абыякавай ў гэтай сітуацыі. «Мы павінны гаварыць з Пуціным, я ўпэўнены. Мы павінны дакладна прамаўляць, чаго мы хочам, а чаго не», - падкрэсліў ён, нагадаўшы, што Расея мае эканамічны ціск санкцый плюс зніжэнне сусветных коштаў нафты. «Гэты крызіс - гэта не вельмі добра для Еўропы», - адзначыў ён.

Нагадаем, напярэдадні расейская старана пацвердзіла ўдзел у «берлінскай сустрэчы» ў «нармандскім фармаце». Расейскую старану павінен прадстаўляць дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Віктар Сарокін. Акрамя таго, нямецкія СМІ паведамлялі пра магчымую сустрэчу міністраў замежных спраў чатырох краін: Расеі - Сяргея Лаўрова, Нямеччыны - Франка-Вальтэра Штайнмаера, Францыі - Ларана Фабіюса і Украіны - Паўла Клімкіна.

Сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў так званай нармандскай чацвёркі пачалася ў Берліне 5 студзеня. Сустрэча прадстаўнікоў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі і Украіны мяркуецца пасля перамоваў 15-16 студзеня ў Астане.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках